Положения конкурсов

Положение о районном конкурсе молодёжной дворовой песни «Ребята с нашего двора-2023»

ПОЛОЖЕНИЕ о конкурсе детского рисунка «Нам мир завещано беречь» посвящён 78-ой годовщине Победы в Великой Отечественной войне

Районный этап республиканского дистанционного конкурса по интерьерному дизайну и флористике «Зеленый дом»

ПОЛОЖЕНИЕ о районном этапе X открытой областной краеведческой научно-практической конференции «Край  Гарадзенскi» 2023 год

ПОЛОЖЕНИЕ о районном конкурсе любительского кино «Наши земляки, знаменитые и великие»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа областного конкурса флористов-аранжировщиков «Природа, красота, творчество»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа Республиканского смотра-конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!»

УМОВЫ правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа Республиканского конкурса юных журналистов «Ты в эфире»

ПОЛОЖЕНИЕ о республиканском конкурсе блогеров «БЛОГОСФЕРА 4.0»

ПОЛОЖЕНИЕ о районном этапе республиканского конкурса блогеров «Booktrailer»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа Республиканского конкурса информационно-методических материалов «Лучший социальный проект»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа республиканской выставки-конкурса “Лед. Цветы. Фантазия”

Положение о проведении районного этапа республиканского конкурса «Елка_БУМ»

ПОЛОЖЕНИЕ о районном этапе областной экологической акции «Реальное дело»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа областной научно-практической конференции «Моя семья в годы Великой Отечественной войны», посвященной Году исторической памяти

Положение о районном конкурсе молодёжной дворовой песни «Ребята с нашего двора»

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ раённага этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”

ПОЛОЖЕНИЕ о порядке проведения районного этапа республиканского конкурса «ТехноЁлка»

Положение районного этапа республиканского конкурса "PROБеларусь"

Положение районного этапа XXVI Республиканской выставки-конкурса декоративно-прикладного творчества учащихся «Калядная зорка»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районного этапа областного конкурса электронных открыток «Любимой мамочке», приуроченного к празднованию Дня Матери

Положение о проведении районного этапа областного конкурса юных журналистов «Детство в фокусе»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении областной благотворительной акции «Милосердие без границ»

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Экспанат для музея»

Положение о проведении  районного этапа республиканского гражданско-патриотического проекта «Собери Беларусь в своем сердце»

О проведении Всебелорусской молодежной экспедиции «Маршрутами памяти. Маршрутами единства»

Положение о проведении  районного этапа областного экскурсионно-познавательного проекта  с элементами начального технического творчества«С миру по нитке»

Положение о проведении районного этапа областного туристско-краеведческого проекта «Ад вытокаў да будучыні», посвященного Году исторической памяти

Положение о проведении районного этапа областного конкурса «Лучшая реклама музея учреждения образования»

Положение о проведении районного этапа республиканского конкурса туристских видеороликов «Путешествуй вместе с нами!»

Положение о районном этап областного туристско-экскурсионного интернет-проекта «Да суседзяў»

О проведении Всебелорусской молодежной экспедиции «Маршрутами памяти. Маршрутами единства»

УСЛОВИЯ Проведения районного этапа Республиканской выставки-конкурса детского творчества “АрхНовация – 2022”

РАЁННЫ ПРАЕКТ “НАВАГРУДЧЫНА. BY

  1. Агульныя палажэнні.

Раённы праект “НАВАГРУДЧЫНА. BY” рэалізуецца ў адпаведнасці з планам Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Навагрудскім раёне на 2021-2025 гады.

Праект накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця любові і павагі да свайго краю, гонару за дасягненні Беларусі. Значная ўвага пры рэалізацыі праекта надаецца пошукавай і даследчай рабоце.

Мэта:

фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызма, нацыянальнай самасвядомасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі, прывіццё любові да роднага краю, устойлівага жадання садзейнічаць дабрабыту сваёй краіны.

Задачы:

развіццё патрыятычных і грамадзянскіх якасцей сродкамі каштоўнасных адносін да сваіх гістарычных каранёў, нацыянальнай культуры, традыцый, роднай мовы;

выхаванне павагі да гісторыі свайго краю, далучэнне да пошукава-даследчай, краязнаўчай дзейнасці;

фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў праз удзел у конкурсах, выставах, творчай дзейнасці, мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці.

  1. Этапы і срокі рэалізацыі праекта: красавік 2022 – снежань 2022 года.

I этап: арганізацыйны (красавік 2022 года).

Мэта: падрыхтоўка арганізацыйна-метадычных умоў да рэалізацыі праекта.

II этап: практычны (красавік-лістапад 2022 года).

Мэта: реалізацыя асноўных мерапрыемстваў праекта.

III этап: заключны (снежань 2022 года).

Мэта: падвядзенне вынікаў, абагульненне і трансляцыя ў сродках масавай інфармацыі, афармленне вынікаў праектнай дзейнасці.

  1. Арганізатары: упраўленне адукацыі Навагрудскага раёвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.
  2. Удзельнікі: вучні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Навагрудскага раёна.
  3. Змест і механізм рэалізацыі:

Праект рэалізуецца па накірунках, якія маюць свае умовы і тэрмін выканання:

“Краявіды майго горада” (Дадатак 1).

“Гаворыць Навагрудчына” (Дадатак 2)

“Прыродная спадчына Навагрудчыны” (Дадатак 3)

“Мае землякі” (Дадатак 4).

  1. Чакаемы вынік:

выхаванне у дзяцей і моладзі павагі да гісторыі свайго краю, гонару за сваіх землякоў, павелічэнне колькасці вучняў, якія займаюцца пошукавай даследчай, краязнаўчай дзейнасцю;

раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў;

абагульненне вопыту работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў ў Навагрудскім раёне.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 46783 (Крынская Святлана Вячаславаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Нарагрудскага раённага ЦТДзіМ.).

 

Дадатак 1

Конкурс малюнкаў і фотаздымкаў

“Краявіды майго горада”

Мэты і задачы:

фарміраванне пазітыўнага іміджа горада, выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў, беражлівых адносін да месца пражывання і імкнення захаваць прыродныя і культурныя аб’екты роднага краю;

стварэнне ўмоў для самарэалізацыі здольнасцей дзяцей і падлеткаў у фота і выяўленчым мастацтве.

Удзельнікі: у конкурсе прымаюць удзел дзеці ва ўзросце 6 – 10 гадоў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Навагрудскага раёна.

Умовы правядзення: конкурс праводціцца ў намінацыях: “Малюнак” (красавік-май 2022г.), “Фотаздымак” (чэрвень-жнівень 2022г.).

На кожную творчую работу афармляецца заяўка па форме:

№ п/п

Назва ўстановы адукацыі, кантактны тэлефон, электронны адрас аўтара работы

Намінацыя

Узрост удзельніка

Назва работы, тэхніка выканання

Кіраўнік, пасада, тэлефон, электронны адрас

 

 

 

 

 

 

Конкурсныя работы не вяртаюцца.

Патрабаванні да работ у намінацыі “Малюнак”:

На конкурс прымаюцца творчыя работы, выкананыя любымі жывапіснымі ці графічнымі матэрыяламі, у любой тэхніцы на лісце ватмана фармата А-3 (аформленыя ў паспарту).

На адваротнай старане работы неабходна прымацаваць этыкетку: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узрост, назва работы, установа адукацыі.

Крытэрыі ацэнкі творчых работ у намінацыі “Малюнак”: мастацкая выразнасць, крэатыўнасць, адпаведнасць тэматыцы, эстэтыка афармлення.

Патрабаванні да работ у намінацыі “Фотаздымак”:

На конкурс прымаюцца фотаздымкі, фармат А 4, выкананыя адным аўтарам. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за 3 конкурсныя работы.

Крытэрыі ацэнкі творчых работ у намінацыі “Фотаздымак”:

адпаведнасць тэме конкурса;

навізна мастацкага адлюстравання вобраза, крэатыўнасць;

узровень складанасці і глыбіня раскрыцця тэмы, выразнасць;

акуратнасць.

Падвядзенне вынікаў:

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта I, II, III ступені ў кожнай намінацыі. Лепшыя работы ў намінацыі “Малюнак” будуць прадстаўлены на раённай выставе, прысвечанай Дню абароны дзяцінства 1 чэрвеня 2022 года.

Пераможцы ў намінацыі “Фотаздымак” будуць прадстаўлены на раённай выставе ў рамках раённага фестывалю “Паток творчасці” у Навагрудскім раённым ЦТДзіМ у верасні 2022 года.

Прадстаўленне работ.

Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць да 20 мая 2022 года (намінацыя “Малюнак”), да 20 жніўня 2022 г. (намінацыя “Фотаздымак”), каб. 12, Навагрудскі раённы ЦТДзіМ (метадыст Скварада Ганна Яўгенаўна, тэлефон для даведак: 4 98 97);

 

Дадатак 2.

Конкурс “Гаворыць Навагрудчына”

(дыялекталогія і вусная народная творчасць Наваградскага краю)

  1. Мэта конкурсу.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

Задачы:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў у галіне дыялекталогіі і вуснай народнай творчасці сваёй малой радзімы;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў духоўнай культуры, гаворкі, вуснай народнай творчасці (далей – ВНТ);

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

  1. Удзельнікі конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Навагрудскага раёна, у якія могуць уваходзіць навучэнец (-цы) ва ўзросце 13 – 17 гадоў і педагог. (!) Каманда складаецца з навучэнцаў і з педагогаў (не больш 5 чалавек).

  1. Парадак правядзення конкурсу.

4.1 Конкурс праводзіцца ў 2 этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы.

  1. Намінацыі конкурсу:

5.1. Наваградская гаворка (даследаванні ў галіне асаблівасцей дыялектнай мовы Навагрускага раёна: лексікі, фразеалогіі, словаўтварэння). Рэкамендуецца праводзіць даследаванне на аснове аўдыёзапісаў размовы жыхароў, можна выкарыстоўваць аўдыёзапісы, якія былі створаны раней.

5.2. Народная творчасць Навагрудчыны (казкі, легенды, паданні, іншыя творы рэгіянальнай ВНТ: загадкі, прымаўкі, анекдоты (кароткія гісторыя з цікавым сюжэтам), дзіцячы фальклор (калыханкі, забаўлянкі, лічылкі і інш.), песенны фальклор (песні, прыпеўкі, запеўкі і інш.). Пры даследаванні рэкамендуецца выконваць аўдыёзапіс носьбітаў для перадачы асаблівасцяў рэгіянальнага маўлення. У намінацыі нельга выкарыстоўваць творы, якія прайшлі літаратурную апрацоўку.

5.3. Таямнічая Навагрудчына (гаданні, сямейныя абрады, загаворы, зямельныя абрады, сямейныя традыцыі, праклёны і інш.).

(!) Пры даследаванні рэкамендуецца выконваць аўдыёзапіс носьбітаў для перадачы асаблівасцяў рэгіянальнага маўлення. У намінацыі нельга выкарыстоўваць творы, якія прайшлі літаратурную апрацоўку. У намінацыі “Таямнічая Навагрудчына” можна выкарыстоўваць відэазапіс.

  1. Патрабаванні да афармлення даследчых работ

Аб’ём конкурснай работы – не больш за 30 старонак друкаванага тэксту (з улікам тытульнага ліста, спіса літаратуры, без уліку дадаткаў), набранага ў тэкставым рэдактары MS Word. Шрыфт Times New Roman, кегль 14, інтэрвал – 1,0 (без знакаў пераносу), абзац – 1,25 см. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм. Фармат файла .doc ці .docx. Нумары старонак прастаўляюцца зверху па центры. На тытульным лісце нумар старонкі не прадстаўляецца. Пры наяўнасці фатаздымкаў, схем, малюнкаў, табліц ці qr-кодаў яны абавязкова падпісваюцца.

Спасылкі ў тэксце падаюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, напр.: [3, 145], нумары крыніц – кропкай з коскай, напр.: [4; 9; 12], [4, 56; 7, 167–168]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова “Літаратура” ў алфавітным парадку.

Пры афармленні даследчай работы неабходна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (указываецца поўная назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назва конкурсу/намінацыі/тэмы работы, прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указываецца метад (метады) даследавання;

асноўная частка (павінна ўтрымліваць інфармацыю, сабраную і апрацаваную даследчыкам: апісанне асноўных разгледжаных фактаў, характарыстыку метадаў даследавання, параўнанне вядомых аўтару раней існуючых і прапанаваных метадаў даследавання);

заключэнне (утрымлівае асноўныя высновы і вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйных рэсурсаў (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

(!) Пры наяўнасці аўдыё/відэазапісаў іх прадстаўленне адбываецца непасрэдна ў тэксце даследовання па наступнай схеме:

запіс неабходна размясціць на любым воблачным сховішчы (ці платформе Youtube);

спасылку на запіс неабходна зрабіць у выглядзе прамой спасылкі ў тэксце даследавання і ў выглядзе qr-кода.

  1. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

актульнасць даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

паўната раскрыцця тэмы;

навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання;

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

якасць даклада (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, выразнасць, даступнасць выкладання, валоданне навуковым стылем выкладання, наяўнасць аўдыё/відэа дадаткаў).

Пры наяўнасці вялікай колькасці запазычанняў з другіх даследання, пры адсутнасці спасылак на крыніцы, наяўнасці плагіяту работа не ацэньваецца па рашэнню журы і не дапускаецца да ўдзелу.

  1. Прадстаўленне работ. Падвядзенне вынікаў.

Конкурсныя матэрыялы (не больш за 1 матэрыял ў кожнай намінацыі ад установы адукацыі) неабходна прадставіць:

ў друкаваным выглядзе (збрашураваным) да 30 верасня 2022 г. каб. 12, Навагрудскі раённы ЦТДіМ (метадыст Семярнік К.Ю.);

ў электронным выглядзе на электронны адрас nov_centr_tvorchestva@mail.ru да 30 верасня 2022 г . У тэме пісьма неабходна пазначыць “Гаворыць Навагрудчына + назва ўстановы адукацыі”. Матэрыялы ад адной установы адукацыі неабходна падаць адным электронным пісьмом. Па выніках конкурса будзе створаны электронны зборнік матэрыялаў. Кансультацыі па тэл. 49897, метадыст Семярнік Кацярына Юр’еўна.

 

Дадатак 3.

Прыродная спадчына Навагрудчыны

Мэта: фарміраванне каштоўнасных адносін да экалагічнай спадчыны Навагрудскага краю.

Задачы:

масавае прыцягненне вучняў у культурна-пазнавальную і даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне ведаў аб прыродных абъектах раёна;

стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, шляхам ўключэння ў розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;

фарміраванне навыкаў усвядомленага валодання лічбавымі прыладамі і прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

папулярызацыя рэкрэацыйных рэсурсаў прыроднага паходжання ў Навагрудскім раёне;

Удзельнікі: навучэнцы, педагагічныя работнікі, бацькі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Навагрудскага раёна.

Тэрмін правядзення: красавіка – кастрычнік 2022 года.

Намінацыя «Зямля блакітных рэк і азёр»

Даследуецца воднае багацце Навагрудскага раёна (рэчкі, азёры, крыніцы). Вынікі дзейнасці афармляюцца ў выглядзе відэафільмаў. Відэафільмы да 10 хвілін прадастаўляюцца ў фармаце avi, mpg, wmv. Спасылка на відэафільм дасылаецца на электронны адрас Навагрудскага раённага ЦТДзіМ: nov_ctdim@yonovogrudok.by з паметкай “Прыродная спадчына Навагрудчыны”.

Намінацыя “Жывёльны і раслінны свет Навагрудчыны”.

Даследуецца фаўна і флора Навагрудскага раёна (жывёлы, птушкі, расліны). Вынікі дзейнасці афармляюцца ў выглядзе творчых праектаў і прадастаўляюцца ў друкаваным збрашурыраваным выглядзе ў каб.12 ЦТДзіМ і абавязкова на электронны адрас: nov_ctdim@yonovogrudok.by з паметкай “Прыродная спадчына Навагрудчыны”.

Намінацыя “Фота марафон цікавых прыродных аб’ектаў Навагрудскага краю”.

Прадстаўляюцца фотаздымкі фармату А4 прыродных аб’ектаў Навагрудчыны (камяні, рэдкія расліны, жывёлы і інш.). Кожны фотаздымак суправаджаецца апісаннем (што за аб’ект, дзе знаходзіцца і г.д.). Работы прадстаўляюцца ў Навагрудскі раённы ЦТДзіМ, каб.12.

Творчыя работы неабходна прадставіць да 10 кастрычніка 2022 года. Дадатковая інфармацыя па тэл. 49897 (Анікевіч Таццяна Канстанцінаўна, метадыст).

Дадатак 4.

Конкурс даследчых работ “Мае землякі”

Мэта конкурсу:

фарміраванне ў вучняў грамадзянскіх і патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў, адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Задачы:

далучэнне навучэнцаў да даследавання жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы, папулярызацыя імёнаў славутых землякоў;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі, актывізацыя інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў праз далучэнне іх да пошукавай і творчай дзейнасці.

Удзельнікі: навучэнцы, педагагічныя работнікі, бацькі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Навагрудскага раёна.

Тэрмін правядзення: конкурс праводзіцца з красавіка па лістапад 2022 года.

Парадак правядзення.

Удзельнікі конкурсу даследуюць жыццё і дзейнасць землякоў (дзяржаўных, грамадскіх дзеячаў, дзеячаў культуры, навукі і іншых), якія зрабілі значны ўклад у культурную, грамадскую дзейнасць Навагрудчыны, рэгіёну, краіны ў розныя гістарычныя перыяды. Асобы, якія нарадзіліся, жылі на тэрыторыі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі і талентам у іншых рэгіёнах, ці краінах свету, а таксама славутых землякоў-сучаснікаў.

У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб знакамітых земляках свайго рэгіёна (аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў;

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне матэрыялу па выніках даследавання;

папулярызацыйную і прапагандысцкую дзейнасць праз публікацыю ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і г.д.

На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:

апісанне жыцця і дзейнасці знакамітых землякоў;

поспехі і дасягненні знакамітых землякоў;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты (альбо відэазапіс) ўспамінаў (пры неабходнасці), фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія дапаўняюць і пацвярджаюць меркаванні даследчыка;

матэрыялы, якія пацвярджаюць дасягненні і дзейнасць славутага земляка на малой радзіме, ушанаванне асобы на тэрыторыі Беларусі, у свеце (помнікі, памятныя дошкі, знакі, музеі і г.д.).

Крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;

культурна-асветніцкая дзейнасць;

папулярызацыйная і прапагандысцкая дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.).

Вынікі дзейнасці афармляюцца ў выглядзе даследчых праектаў і прадстаўляюцца да 30 снежня 2022 года ў друкаваным збрашурыраваным выглядзе ў Навагрудскі раённы ЦТДзіМ, каб. 9, а таксама на электронны адрас: nov_ctdim@yonovogrudok.by з тэмай “Мае землякі”. Па выніках конкурса будзе створаны электронны зборнік матэрыялаў.

Дадатковая інфармацыя па тэл. 46782, Уласевіч Алена Віктараўна, загадчык аддзяленнем дадатковай адукацыі.