Фальклорная скарбонка Навагрудчыны
05.06.20245 чэрвеня прадоўжыў сваю працу праект "17 адценняў дзяцінства". У гэты дзень выхаванцы аздараўленчых лагераў вывучалі фальклорныя здабыткі свайго роднага краю. Рабяты з СШ №1 г. Навагрудка прайгралі знакамітую народную казку "Курачка Рабка", навучэнцы спецшколы-інтэрната г. Навагрудка ім. Л.Ф. Пашынскага сабралі "скарбонку" народных абрадаў: Юр'я, Вялікдзеня, Купалля, Каляд і Гукання вясны. Сапраўдную музычную "скарбонку" сабралі дзеці з СШ №7 (песня "А мы грушу пасадзілі..."), Валеўская сярэдняй школы (песня "Ой і сеяла Ульяніца лянок..."), Кашалеўскай базавай школы (песня "Купалінка"). Выхаванцы аздараўленчага лагера Пятрэвіцкай сярэдняй школы далучыліся да выбітнага беларускага лялькавага тэатра - батлейкі.